Подлинная история поручика Ржевского
Мистер Икс
Свадьба в Малиновке
Бабий бунт
Бал в Савойе
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Я в музыку порой иду, как в океан…
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Моя жена — лгунья
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Сильва
Клеопатра
Однажды в Чикаго
Приключения Кая и Герды (Снежная Королева)
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
Стакан воды
Тысяча и одна ночь
Щелкунчик
Лебединое озеро
Свадебный базар (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Назад к афише
Мероприятие прошло
Шытая лялька Рэгедзі Эн
Информация:

Шытая лялька Рэгедзі Эн

  •  

Уільям Гібсан

Фантазія на дзве дзеі

Спектакль на беларускай мове.
Працягласць — 1 гадз. 30 хв..
ад 10 гадоў

Пераклад на беларускую мову - Жана ЛАШКЕВІЧ

Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь МУШПЕРТ

Мастак-пастаноўшчык – Ларыса РУЛЁВА

Імпрэзу вядзе Наталля ГРЫШАНОВІЧ

Інфармацыя для дарослых гледачоў: 
Аўтар п’есы “Звычайная лялька” Уільям Гібсан (1914-2008) зазнаў папулярнасці ў пяцідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Спектаклі паводле ягоных п’ес ставіліся на знакамітым тэатральным Брадвеі, фільмы паводле ягоных сцэнароў здымаліся ў Галівудзе і ўзнагароджваліся “Оскарамі” ды “Тоні”. Да сённяшняга дня драматургія пісьменніка не губляе вядомасці, застаецца сучаснай і запатрабаванай. У нашым тэатры пастаўлена ягоная п’еса “Стваральніца цуду”; а што да “Звычайнай лялькі”, дык п’еса (як драма альбо мюзікл) апанавала мноства разнастайных пляцовак усяго свету. 

Інфармацыя для юных гледачоў: 
У Амерыцы расказваюць такую гісторыю: аднойчы добры тата, мастак ды пісьменнік, знайшоў на гарышчы старую самаробную ляльку, пашытую з кавалачкаў тканіны. Тата яе пачысціў, зашыў, намаляваў ёй твар і аддаў дачцы: дачка якраз пачувалася не дужа добра і мусіла ляжаць у ложку. Ну хто б на яе месцы не ўзрадаваўся падарунку? Але лялька, якую назвалі Ганнай з кавалачкаў тканіны альбо Рэгедзі Эн (Raggedy Ann), была не такой простай, якой адразу здалася. З ёй пасябравала не толькі дзяўчынка, але і ўсе цацкі, якія былі ў доме. А добры тата весяліў іхнюю кампанію прыгодніцкімі гісторыямі і навыдумляў іх цэлую кніжку. 
У хуткім часе такую Ганну і такую кніжку захацелі мець суседскія дзеці, а потым – іх сябры, сваякі, знаёмыя, аднакласнікі… Так што ў далёкім 1915 годзе давялося шыць такіх лялек і друкаваць такія кніжкі для ўсіх, хто жадаў іх мець. Гэта стала традыцыяй і працягваецца да сёння! У 1999 годзе з’явіўся Музей Raggedy Ann & Andy (бо ў 1920 годзе Ганна займела лялечнага брата Эндзі) – у амерыканскім горадзе Аркола, штат Ілінойс. Тамсама ў маі месяцы ладзяць адпаведны фестываль, каб уладальнікі чароўных лялек маглі адзін з адным пазнаёміцца.

Прэм’ера адбылася 6 снежня 2009 года 

Ролі выконваюць:

Марсэла – Ганна КазловаАла ПАПЛАЎСКАЯ

Рэгедзі Эн, шытая лялька – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вера КАВАЛЕРАВА

Тата, ён жа Лялечны Доктар – Іван ШРУБЕЙКА, Алег ЧЭЧАНЕЎ

Мама, яна ж Ведзьма – Наталля ГАРБАЦЕНКА

Генерал Зэд – Аляксандр ПАЛАЗКОЎ

Эндзі – Васіль КАЗЛОЎ

Бэбі – Алеся ГЕРАСЬКО, Марта Шантар

Панда – Раіса АСТРАДЗІНАВА

Вярблюд – Іван УШАКЕВІЧ

Паненка Кажан, яна ж Жаўцюткая Юм-Юм, канарэйка – Таццяна РАЖАЎСКАЯ

Воўк, ён жа Чырвоны Зуб, сабака – Андрэй КАРАЛЕВІЧ

 

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии