Бал в Савойе
Подлинная история поручика Ржевского
Мистер Икс
Свадьба в Малиновке
Бабий бунт
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Я в музыку порой иду, как в океан…
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Моя жена — лгунья
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Сильва
Однажды в Чикаго
Приключения Кая и Герды (Снежная Королева)
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
Клеопатра
Стакан воды
Тысяча и одна ночь
Щелкунчик
Лебединое озеро
Свадебный базар (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Ловелас
Назад к афише
Мероприятие прошло
Сімфанічная казка “Пеця і воўк”
Информация:

20 верасня, 19.00

Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў

 

ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ІМПРЭЗЫ З АРКЕСТРАМ ДЛЯ ЎСЁЙ СЯМ’І

С. Пракоф’еў  “Пеця і воўк”,

а таксама любімыя творы Моцарта, Гайдна і Штрауса.

 

Музычны Дом “Класіка” распачынае серыю займальных класічных канцэртаў для ўсёй сям’і ў некласічным фармаце – інтэрактыўныя імпрэзы з сімфанічным аркестрам, якія будуць знаёміць слухачоў з музычнымі інструментамі, музыкай і кампазітарамі ў лёгкай, займальнай форме.  

Музычны Дом “Класіка” разам з Музычным тэатрам “Галерэя” запрашаюць у Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў  20 верасня  на Сімфанічную казку Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк”, якая адбудзецца пры ўдзеле Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі, дырыжор – Аляксандр САСНОЎСКІ. Рэжысёр і расказчык – Аляксандр МАРЧАНКА.

Фантазійны твор для дзяцей Сяргея Пракоф’ева “Пеця і воўк” напісаны яшчэ ў 1936 годзе, але праз гады ён не страціў сваёй актуальнасці і па сёняшні дзень гучыць ва ўсім свеце, у 2004 годзе казка атрымала ў сваёй аўдыёверсіі прэмію “Грэмі”, а ў 2006 годзе мультфільм па творы – прэмію “Оскар”!

Сімфанічную казку “Пеця і воўк” выконвалі ва ўсіх магчымых формах і жанрах па ўсім свеце – Лондане, Парыжы, Маскве і Нью-Йорку: джазавы арганіст, рок і фольк-выканаўцы, таксама існуе парадыйная версія на сінтэзатарах і акардэоне, кантры-версія і нават іграў джазавы аркестр. Расказчыкамі былі такія знакамітасці як Наталля Сац, Леанард Бернстайн і Дэвід Боўі.

20 верасня “Пеця і воўк” Сяргея Пракоф’ева ў Мінску ўпершыню прагучыць па-беларуску.

Таксама ў імпрэзе прагучаць любімыя творы для дзяцей Моцарта, Гайдна і Штрауса, якія можна не толькі слухаць, але і ўдзельнічаць у іх выкананні!

Працягласць: 60 хвілін

Узрост: 6 - 13 год

Кошт квіткоў:  7,8,9,10 рублей

 

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии