Гала-концерт "Территория мюзикла" - 5 лет
ОБЫКНОВЕННОЕ ЧУДО
НЕДАЛЕКО ОТ НОРМЫ
Свадьба в Малиновке
Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла
Рок-фольк-опера "Чарадзей"
Бархатный шансон
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
Дмитрий Метлицкий & Оркестр
Мюзикл «СОБАКА НА СЕНЕ»
Бал в Савойе
«12 СТУЛЬЕВ»
ФОРМУЛА ЛЮБВИ
Ловелас
Приключения Кая и Герды  (Снежная Королева)
ГОЛУБОЙ ЩЕНОК
Сватовство гусара
Однажды в Чикаго
ЗОЛОТАЯ КОЛЛЕКЦИЯ МЮЗИКЛОВ
ИОХИМ ЛИС
Подлинная история поручика Ржевского
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Мистер Икс
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Бабий бунт
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Моя жена — лгунья
Мужчина моей мечты
Сильва
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Клеопатра
Стакан воды
Щелкунчик
Тысяча и одна ночь
Лебединое озеро
Свадебный базар  (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Назад к афише
Мероприятие прошло
Дарогі
Информация:

8 лютага, 19.00

КЗ «Верхні горад», пл. Свабоды, 23А.

Прэзентацыя альбома «Дарогі».

Куды завядуць музычныя «Дарогі»?

 

8 лютага ў КЗ «Верхні горад» адбудзецца прэзентацыя альбома «Дарогі» Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага.

 

«ДАРОГІ» — першы сумесны альбом двух выбітных творцаў. Ён складаецца з аўтарскіх песень на вершы  паэта Анатоля Сыса і славутага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Сяржук Доўгушаў напісаў гэтыя песні на сваёй малой радзіме — Аршаншчыне — у перыяд з 2011 па 2013 год, а ў 2016 годзе песні загучалі ў дуэце з Аляксандрам Ясінскім.  Аляксандр віртуозна і па-мастацку аздобіў кампазіцыі партыямі баяна.

У альбом таксама ўвайшлі: народная палеская песня «Ой, жураўко», песня на польскім дыялекце «Тры сіроты» і аўтарская песня А. Ясінскага «Цягнікі».

 

Акрамя песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса на канцэрце прагучаць «Літвінская сюіта» і беларускія народныя спевы.

 

Канцэрты дуэта ўжо адбыліся ў Чэхіі, Польшчы (на фестывалі «Бардаўская восень»), а таксама Сяржук Доўгушаў прэзентаваў частку гэтай праграмы ў Чыкага і Нью-Йорку. У Беларусі плытка «Дарогі» яшчэ не была прэзентавана, і нарэшце беларусы маюць магчымасць паслухаць новы альбом ужывую. Пасля сталіцы музыкі збіраюцца наведаць іншыя гарады Беларусі.


Сяржук Доўгушаў – музыка, этнограф, выкладчык, менеджэр культурніцкіх праектаў. З’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі і лідарам гурта Vuraj. Сяржук – кіраўнік і арганізатар праекта «Спеўны сход».

Аляксандр Ясінскі – баяніст, кампазітар і педагог. З’яўляецца лаўрэтам шматлікіх беларускіх і міжнародных музычных конкурсаў. Удзельнік гуртоў The Unlimited Trio, «Морф», BosaeSonca, Vuraj. Аляксандр піша музыку да фільмаў і спектакляў.

Вас чакае цудоўны вечар разам з таленавітымі музыкамі!

Аляксандр Ясінскі: баян

Сяржук Доўгушаў: спевы, гітара, колавая ліра, духавыя драўляныя народныя інструменты.

 

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии