Закрой глаза и смотри, шоу-мистификация Вадима Демчог и актеров театра «Арлекиниада»
Однажды в Чикаго
Семинар «Бюджетные способы увеличения конверсии коммерческих сайтов»
Мюзикл «СОБАКА НА СЕНЕ»
Сильва
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
«12 СТУЛЬЕВ»
Sax stories
ФОРМУЛА ЛЮБВИ
Приключения Кая и Герды (Снежная Королева)
ГОЛУБОЙ ЩЕНОК
Тысяча и одна ночь
Сватовство гусара
ЗОЛОТАЯ КОЛЛЕКЦИЯ МЮЗИКЛОВ
ИОХИМ ЛИС
Бал в Савойе
Подлинная история поручика Ржевского
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Мистер Икс
Я в музыку порой иду, как в океан…
Свадьба в Малиновке
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Бабий бунт
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Моя жена — лгунья
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Клеопатра
Стакан воды
Щелкунчик
Лебединое озеро
Свадебный базар (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Ловелас
Назад к афише
Мероприятие прошло
Фолк-фестываль: "Камяніца"
Информация:

Фэст «Камяніца» узначаляць Onuka, Theodor Bastard і Shuma

 

Арганізатары фестывалю «Камяніца», які адбудзецца 16 верасня пад Мінскам, абвясцілі музычную праграму. Генеральны партнёр мерапрыемства – ААТ «Банк БелВЭБ».

Разам з раней абвешчанымі ўкраінцамі Onuka хэдлайнерамі фестывалю ў гэтым годзе будуць Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты «Нагуаль», Shaman Jungle і «Варган».

Другая сцэна фестывалю будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Горынь» і юнай Патрыцыі Свіцінай. Гэта пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, дазваляючы зрабіць музычную праграму мерапрыемства неперарыўнай.

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Мінскам (4 кіламетры ад МКАД за  аўтарынкам «Малінаўка»). Акрамя музыкі гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

– «Камяніца» – гэта свята для ўсіх, хто цікавіцца народнай культурай Беларусі і суседніх краін ва ўсіх яе праявах. Чыстая аўтэнтыка і сучасныя інтэрпрэтацыі фолку, у тым ліку аўтарскія творы, для нас аднолькава важныя. Галоўнае – павага да сваёй нацыянальнай культуры, – каментуе вядоўца фестывалю Алег Хаменка.

Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Папярэдне квіткі каштуюць да 10 рублёў (дарослы), у дзень фестывалю кошт узнімецца да 15 рублёў (дарослы). Папярэдні продаж у сістэме SMSbilet.by. Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны. Інфалінія: (029) 363 76 85, (017) 209 41 63.

***

Onuka (Украіна) – адзін з галоўных сімвалаў сучаснай украінскай  музыкі, чый сплаў  электронікі, фолку і духавых інструментаў уразіла нават брытанскі New Musical Express. Пасля выступу ў якасці гасцей фінала «Еўрабачання – 2017» у Кіеве запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Нямеччыне,  Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

Onuka «Megamix» (Еўрабачанне – 2017) – https://youtu.be/Oy5hcamHOBA 

Theodor Bastard (Расія) – гурт створаны ў 1996 годзе і з’яўляецца адным з галоўных расійскіх прадстаўнікоў world music. Візітная картка калектыва – голас вакалісткі Яны Вевы, якая таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу песень. Акрамя Расіі альбомы Theodor Bastard выдаваліся ў Германіі, Турцыі, Мексіцы ды Аргенціне. Калектыў выступаў на фестывалях у Германіі, Венгрыі, Румыніі, Літве і іншых краінах Еўропы.

Theodor Bastard «Кукушка» – https://youtu.be/Z4e-gbKYfeQ

Shuma (Беларусь) – музыкі называюць свой стыль digital archaica, бо ён яднае беларускія народныя песні і сучасныя электронныя гучанні. Абодва  студыйныя альбомы калектыва – «Жніво» (2015) і «Сонца» (2016) – атрымалі высокія адзнакі ад беларускіх і замежных крытыкаў. Акрамя таго яны прынеслі гурту шмат узнагарод, сярод якіх «Альбом года» па версіі Experty.by (2016). У актыве Shuma выступы ў ЗША, Польшчы, Фінляндыі, Украіне, Літве.

Shuma «Рано-рано» – https://youtu.be/IBauV0Tspw4

The Doox (Украіна) – малады этна-рокавы калектыў, вядомы сваімі апрацоўкамі народных песень з розных куткоў Украіны. У іх аднолькава ўдала атрымліваюцца меладычныя балады і дынамічныя нумары. Увясну 2017 музыкі выдалі дэбютны альбом «Дерево». Удзельнікі ўсіх галоўных украінскіх фэстаў, у тым ліку: «Країна мрій», «Трипільське коло», Atlas Weekend.

The Doox «Гриць» – https://youtu.be/eAWmPT75poI   

 

Як даехаць 

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»). Аўтамабільная паркоўка знаходзіцца за межамі музея, веласіпедная – на фестывальнай пляцоўцы. 

Даехаць да музея можна таксама на аўтобусах ад мятро «Малінаўка», якія будуць курсіраваць з інтэрвалам 5-10 хвілін. У 11:45 пачнуць працу бясплатныя фестывальныя аўтобусы, у 12.10 – дадатковыя прыгарадныя (кошт квітка – 0,75 руб). Апошні зваротны рэйс з Музея народнай архітэктуры і побыту ў бок Мінска адпраўляецца ў 23:00 – праз гадзіну пасля заканчэння фестывалю.

 

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии