Карнавальная ночь, или С легким паром!
Рок-фольк-опера "Чарадзей"
5-й международный фестиваль трансформационных игр [Время игры]
Большой рождественский концерт, ансамбль "Минск-классик"
Тролли. Новогоднее чудо
FuckUp Nights: Startup Edition
Чужих мужей не бывает
Новогодние встречи Татьяны Старченко
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
Мюзикл «СОБАКА НА СЕНЕ»
Рождество с капеллой "SONORUS"
Свадьба в Малиновке
По следам Нового Года
Бал в Савойе
«12 СТУЛЬЕВ»
Sax stories
ФОРМУЛА ЛЮБВИ
Ловелас
Приключения Кая и Герды (Снежная Королева)
ГОЛУБОЙ ЩЕНОК
Сватовство гусара
Однажды в Чикаго
ЗОЛОТАЯ КОЛЛЕКЦИЯ МЮЗИКЛОВ
ИОХИМ ЛИС
Подлинная история поручика Ржевского
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Мистер Икс
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Бабий бунт
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Моя жена — лгунья
Сильва
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Клеопатра
Стакан воды
Щелкунчик
Тысяча и одна ночь
Лебединое озеро
Свадебный базар (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Назад к афише
Мероприятие прошло
"Вольнае Паветра" : фестываль новага этна
Информация:

"Вольнае Паветра" вяртаецца: фестываль новага этна пройдзе 16 ліпеня на хутары "Шаблі"

 

Пасля перапынку ў год хутар "Шаблі" запрашае ўсіх прыхільнікаў этнічнай музыкі на восьмы міжнародны фестываль "Вольнае Паветра".

16 ліпеня пад адкрытым небам выступяць сапраўдныя носьбіты фальклору і гурты, якія праз сваю музыку даносяць традыцыі ў сучасным гучанні.  

 

Апошні год вядомы хутар жыў ціха: паўзу з фестывалямі ўзялі, каб адбудаваць дом, які згарэў у 2013 годзе.

 Аднак, даліна рэчкі Буянкі ўжо засумавала па энергетыцы і стаптанай траве сотнямі пар ног.

 Селёта хутар гатовы сустракаць гасцей.

 

Як распавёў гаспадар хутара  Уладзімір Шаблінскі, мясцовыя ўлады далі згоду на правядзенне фестываля, усе неабходныя дакументы атрыманыя.

Зараз каманда “Вольнага Паветра” вырашае арганізацыйныя і тэхнічныя нюансы будучай імпрэзы, а таксама дапрацоўвае музычную праграму.

 

– Цягам году ў нас неаднарозова пыталіся: "Ці будзе фестываль улетку на хутары?”

 Вольнае Паветра - гэта стыль жыцця, яно заўжды з намі. Надыйшоў час усім разам падыхаць ім 16 ліпеня.

 Селёта мы рыхтуем шэраг цікавостак для гасцей, пра якія будзем паступова падрабязна распавядаць.

 Аднак галоўны пасыл фестываля – арыентаванасць на беларускую культуру – застаецца, – распавядае Уладзімір Шаблінскі.

 Спіс музыкаў, якія прымаюць удзел у фестывалі:

Стары Ольса 
Re1ikt 
Pawa 
Vuraj 
Ілюжан 
Варган 
Triangle
Дуэт "Старое Сяло" 


Выдатная магчымасць далучыцца да арганізацыі фестываля і пабачыць музычную “кухню” будзе і ў валанцёраў.

Бліжэйшым часам арганізатары паведамяць пра набор актыўных і адказных аматараў музыкі і адпачынку на “Вольным Паветры” ў каманду валанцёраў.

 

Падчас "Вольнага Паветра" на тэрыторыі хутара "Шаблі" пройдзе традыцыйны адкрыты турнір па кіданні кізякоў.

Самыя смелыя змогуць пракаціцца з ветрам у вушах на тралеі.

Дарэчы, арганізатары фестываля адкрытыя для прапановаў па актыўнасцях для дзяцей і дарослых.

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии