Карнавальная ночь, или С легким паром!
Рок-фольк-опера "Чарадзей"
5-й международный фестиваль трансформационных игр [Время игры]
Большой рождественский концерт, ансамбль "Минск-классик"
Тролли. Новогоднее чудо
FuckUp Nights: Startup Edition
Чужих мужей не бывает
Новогодние встречи Татьяны Старченко
Шалом алейхем! Мир вам, люди!
Мюзикл «СОБАКА НА СЕНЕ»
Рождество с капеллой "SONORUS"
Свадьба в Малиновке
По следам Нового Года
Бал в Савойе
«12 СТУЛЬЕВ»
Sax stories
ФОРМУЛА ЛЮБВИ
Ловелас
Приключения Кая и Герды (Снежная Королева)
ГОЛУБОЙ ЩЕНОК
Сватовство гусара
Однажды в Чикаго
ЗОЛОТАЯ КОЛЛЕКЦИЯ МЮЗИКЛОВ
ИОХИМ ЛИС
Подлинная история поручика Ржевского
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
Мистер Икс
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Бабий бунт
ЛЕТУЧАЯ МЫШЬ
Моя жена — лгунья
Сильва
Софья Гольшанская
Красная шапочка
Клеопатра
Стакан воды
Щелкунчик
Тысяча и одна ночь
Лебединое озеро
Свадебный базар (Аршин мал алан)
Моя прекрасная леди
Мэри Поппинс
Назад к афише
Мероприятие прошло
Біблія князя Радзівіла
Информация:

“Біблія князя Радзівіла”

 

Спектакль, прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму.

У 2015 годзе споўнілася 500 год з нараджэньня аднаго з самых вядомых дзеячоў XVI стагоддзя князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Мікалай Радзівіл Чорны быў лідарам руху Рэфармацыі ў нашай краіне, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера Вялікага Княства Літоўскага, заснаваў друкарні ў Брэсце і Нясвіжы. У Брэсце было надрукавана больш за 40 кнігаў, сырод якіх славутая Берасцейская Біблія, якую яшчэ называюць Радзівілаўскай. А ў Нясвіжы ў 1562 г. пабачыў свет Катэхізіс хрысціянскай веры, падрыхтаваны Сымонам Будным. Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у нашай гісторыі – Валочнай памеры, а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ. Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі Беларусі. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу нашай гісторыі і культуры.

500-годдзе Мікалая Радзівіла Чорнага шырока адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь. У лютым 2015 г. “Белпошта” выпусціла спецыяльны юбілейны канверт і марку, а Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь – 2 памятныя манеты “Мікалай Радзівіл Чорны” ў серыі “Умацаванне і абарона дзяржавы”. Па ўсёй краіне устаноўлены дзясяткі білбордаў з выявай чалавека, з імем якога асацыюецца час найбольшага культурнага і палітычнага ўздыму нашай краіны, Залаты Век Беларусі.

Творчы калектыў пад кіраўніцтвам актора і рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўла Харланчука-Южакова таксама вырашыў зрабіць свой унёсак у адзначэнне 500-гадовага юбілею і паставіць спектакль “Біблія князя Радзівіла”. Дзеі спектакля пачынаюцца ў 1551 годзе. Мікалай Радзівіл Чорны знаходзіцца, здавалася б, на піку сваёй кар’еры, але раптоўна памірае сястра Барбара, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля – малодшы брат Ян, з якім у Мікалая былі вельмі складаныя адносіны і яны так і не прымірыліся, нарастае напружаньне і неразуменьне ў адносінах з жонкай Альжбетай.

Як Мікалай Радзівіл Чорны вырашыць свкладаныя праблемы, якія прыйшлі ў яго жыццё, мы ўбачым 5 лютага ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры ў спектаклі “Біблія князя Радзівіла”.

Дадатковая інфармацыя:

(029) 3389619, vasilekalenka@gmail.com 

Назад к афише
Мероприятие прошло
Комментарии
Смотрите также