Хопіць «новых драм», хопіць драматызаваць. Сучасная драматургія – гэта
складана і сур’ёзна. Але часам над ёй можна і пасмяяцца, бо ў сучасных
п’есах столькі іроніі, што прыйшоў час паіранізаваць і над гэтым.
Запрашаем на «Новадрамаўскі аганёк» – свята сучаснай драмы, капуснік
Цэнтра беларускай драматургіі, падчас якога вы не толькі адпачнеце, але і
даведаецеся пра закуліснае жыццё драматурга. Фрагменты спектакляў,
музычныя і драматычныя нумары – маладыя аўтары і рэжысёры, запрошаныя
«зоркі» створаць незабыўную атмасферу.
У новае жыццё з сучаснай драматургіяй. Вясна – гэта добры пачатак!
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by