Елена Темникова. Большой сольный концерт
Мелодии века
ОБЫКНОВЕННОЕ ЧУДО
НЕДАЛЕКО ОТ НОРМЫ
Як Літара Ў Ярылу-Сонца ў Вырай выпраўляла
Рок-фольк-опера "Чарадзей"
Бархатный шансон
Дмитрий Метлицкий & Оркестр
Мюзикл «СОБАКА НА СЕНЕ»
«12 СТУЛЬЕВ»
ГОЛУБОЙ ЩЕНОК
Сватовство гусара
ЗОЛОТАЯ КОЛЛЕКЦИЯ МЮЗИКЛОВ
ИОХИМ ЛИС
СИНЕМА-ШОУ: ПЕСНИ ЛЮБИМОГО КИНО
СТРАСТИ ПО ТИЛЮ
Маша и Витя против "Диких гитар"
Новогодняя ночь в стиле Диско
ПАЎЛІНКА
Информация:

Паўлінка (12+)

сцэны са шляхецкага жыцця

Янка Купала

Рэжысёр    Леў Літвінаў

Мастак       Барыс Малкін

Кампазітар         Яўген Цікоцкі

У спектаклі занятыя: Марта Голубева, Кацярына Алейнікава, Міхаіл Зуй, Андрэй Кавальчук, Алена Сідарава, Павел Харланчук-Южакоў, Ігар Сігоў, Вольга Няфёдава, Наталля Качаткова, Тамара Міронава, Віктар Манаеў, Мікалай Кучыц, Сяргей Рудэня, Андрэй Дробыш, Павел Астравух, Тамара Нікалаева-Апіёк, Уладзімір Рагаўцоў, Марыя Захарэвіч.

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон!

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

Спектакль ідзе 1 гадзіну 50 хвілін.

Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by 

Комментарии
Смотрите также