ШАБАНЫ
гісторыя
паводле рамана Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”
Інсцэніроўка — АЛЕНА ГАНУМ
Рэжысёр-пастаноўшчык – АЛЕНА ГАНУМ
Мастак — АЛЯКСАНДР КАМЯНЕЦ
Пластычнае вырашэнне – МАРЫНА ФІЛАТАВА,
АЛЕНА ГАНУМ
Падбор музыкі – ПАВЕЛ ЗАХАРАНКА
Мастацкі кіраўнік пастаноўкі – МІКАЛАЙ ПІНІГІН
Прэм’ера – 29 снежня 2015 года
Спектакль ідзе 1 гадзіну 20 хвілін
Спектакль “Шабаны” – сцэнічная версія паводле рамана сучаснага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення”.
Гэта гісторыя маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і пасля вярнуўся на радзіму. Таксама гісторыя маладой жанчыны Сафіі, у якой раптоўна знікае муж. Гэта і гісторыя ШАБАНОЎ – аднаго з мінскіх мікрараёнаў. Усе гэтыя гісторыі аб’ядноўвае тэма радзімы, у якой гучыць галоўная праблема -- праблема эміграцыі і вяртання.
“…Калі пакідаеш нейкае месца і пасля вяртаешся – ці вяртаешся туды, дзе быў? Ці гатовыя жыхары гэтага месца прыняць цябе новага? Ці магчыма ўвогуле некуды вярнуцца?...”
Спектакль ідзе 1 гадзіну 20 хвілін.
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:
Пісьменнік - Аляксандр Паўлаў
Сафія - Вікторыя Чаўлытка
Даніла - Павел Астравух
Юрка - Аляксандр Зелянко
Маці - Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская
Дзядзька, былы зэк - Дзмітрый Тумас
Бабуля - Наталля Качаткова, Тамара Нікалаева-Апіёк
Бацька - Андрэй Кавальчук, Мікалай Кучыц
Сусед сінюга - Іван Кушнярук
Суседка - Юльяна Міхневіч, Вольга Няфёдава
Сваяк Мікола - Ігар Пятроў
Настаўнік - Ігар Пятроў
Спектакль вядуць Аляксандр Гаршкоў, Ганна Дземідовіч, Кацярына Зыкава, Галіна Раеўская