ДВА ЧАРОЎНЫЯ ПАРАСОНЫ
Аўтар: Г. Х. Андэрсен
Жанр: казка для дзяцей і дарослых
Аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Пластыка: заслужаны артыст РБ Ігар Сігоў
Прэм’ера: 16 верасня 2012 г.
Працяг: 1 г. 30 хв.
Тэатр прапануе адправіцца ў падарожжа па краіне казак Ганса Хрысціяна Андэрсена.
На сцэне ажываюць знаёмыя кожнаму героі: Оле-Лукое, працавіты Камінар, ганарлівая Свінка-скарбонка, даверлівы Крот і, вядома ж, стойкі алавяны Салдацік, які шчыра закахаўся ў Балерыну.
У казцы і жыцці заўсёды ёсць месца цудам – трэба толькі верыць. Верыць і разумець, што адданасць Салдаціка, вернасць каханню, самаахвярнасць Балерыны так патрэбны ўсім нам ў жыцці!
Ролі выконваюць:
Салдацік – Ілля Ясінскі
Цудоўная Балерына – Гражына Быкава
Лялька – Наталля Халадовіч, Марыя Пятровіч
Свінка-скарбонка – Ганна Анісенка, Бэла Шпінер
Завадны Салавей – Дзяніс Паршын, Дзмітрый Цяслоўскі
Злы Чорцік з табакеркі – Сяргей Шымко, Дзмітрый Давідовіч
Пацук, трубачыст – Максім Брагінец, Мікалай Стонька
Даверлівы Крот, Оле-Лукое – Андрэй Дабравольскі, Віктар Багушэвіч
Жывы салавей – Марына Здаранкова, Надзея Цвяткова
Прома спектакля: https://www.youtube.com/watch?v=ib40z2ZZemY&index=17&list=PLuylXDO5naAix8MbTl8tfTskELRFY0K0F
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by