ГІСТОРЫЯ ДВУХ САБАК
Аўтар: Ягор Конеў
Жанр: спектакль для дзяцей і дарослых у 2-х дзеях
Пастаноўка: Святлана Навуменка
Сцэнаграфія: Ларыса Рулёва
Прэм’ера: 26 cнежня 2009 г.
Працяг: 1 г. 10 хв.
У парку сустракаюцца лабрадор Дунай і французская бульдожка Булька. Іх у розныя часы прывезлі сюды гаспадары і кінулі. Сабакі жадаюць знайсці сабе новых гаспадароў, але ж гэта вельмі няпроста, бо колькі ў горадзе жыве злых і небяспечных людзей! Але Дунай і Булька вераць у тое, што іх дабрыня і адданасць каму-небудзь спатрэбяцца. А той, хто верыць у дабрыню, абавязкова яе сустрэне.
Ролі выконваюць:
Дунай – Андрэй Новік, Марат Вайцяховіч
Булька – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова
Дзяніс Сяргеевіч – Iлля Ясінскі, Арцём Курэнь
Тамара Іванаўна – Анастасія Баброва, Марына Здаранкова
Анціп – Дзмітрый Давідовіч
Васіль Сямёнавіч – Віктар Багушэвіч
Алег Пятровіч – Аляксандр Марчанка, Мікалай Стонька
Прома спектакля: https://www.youtube.com/watch?v=20jfv0x3eZ4&index=15&list=PLuylXDO5naAix8MbTl8tfTskELRFY0K0F
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by