Жанр: Музычная казка ў 2 дзеях без антракту
Аўтар: М.Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў
Харэограф: Максім Дубоўскі
Тэксты песень: Максім Дубоўскі
Відэакантэнт: Кацярына Чэкатоўская
Мастак па святле: Іван Гусеў
Пераклад: Святлана Навуменка
Працягласць: 1 г. 25 хв.
Прэм’ера: 7 верасня 2020 г.
"Таямніца чароўнага календара" – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае
важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім
тэатралам і іх бацькам.
Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся
кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж
гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у
жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб'яўлена паляванне.
Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе
гатовыя да Цуду? А што калі аб'яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?
У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі
спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму
дзіцяці мове.
Ролі выконваюць:
Парсючок Кнок – Сяргей Шымко, Ілля Ясінскі
Мальвіна – Вераніка Буслаева, Марына Здаранкова
Кот Васіль – Аляксандр Ніканенка, Максім Шышко
Сабака Ануфрый – Дзмітрый Давідовіч, Уладзіслаў Ноздрын
Хлам – Максім Паніматчанка, Мікалай Стонька
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by