Цэнтр культурных ініцыятыў “Артс КіТ” і MuzzicDom ладзяць серыю дабрачынных музычных імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле імя св. Сымона і св. Алены ў Мінску.
У наш час падаецца асабліва важным праліць духоўны свет і аб’яднаць жыхароў нашай роднай Беларусі малітвай і высокім мастацтвам.
Прыбытак ад канцэртаў будзе накіраваны ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.
Першы канцэрт Lux Aeterna («Вечнае святло») адбудзецца 19 верасня (субота, 13.30), у ім прагучаць знакамітыя духоўныя творы І.С. Баха, Г. Пёрсэла, В.А. Моцарта, Ф. Шуберта, С.Барбера.
Выканаўцы:
MuzzicDom Orchestra
Маргарыта Ляўчук (сапрана)
Камерны хор Жанны Філіповіч
Дырыжор — Андрэй Галанаў.
Мінімальны кошт квітка — 10 рублёў, але вы можаце зрабіць данацыю і больш. Кошт не залежыць ад месца, якое вы зоймеце (свабодная рассадка), а толькі ад вашага жадання і магчымасцяў падтрымаць Чырвоны касцёл і дзеячаў культуры.
Дзіцячы квіток — 5 рублёў.
Набыць квіткі магчыма таксама непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрта.
Колькасць месцаў абмежаваная, таму паклапаціцеся, калі ласка, аб квітках загадзя.
Таксама звяртаем вашую ўвагу на неабходнасць прытрымлівацца правілаў эпідэміялагічнай бяспекі і пераканаўча просім вас пры наяўнасці любых сімптомаў прастудных захворванняў устрымацца ад наведвання імпрэзы.
Наступны канцэрт #МалітвыБеларусі мусіць адбыцца 26 верасня 2020.
#МалітвыБеларусі, канцэрт Lux Aeterna («Вечнае святло»)
19 верасня 2020, 13.30
Чырвоны касцёл імя св. Сымона і св. Алены (вул. Савецкая, 15).
Інфалінія: +375 44 59999 06