«Герояў году» у беларускай музыцы назавуць 12 снежня
12 снежня ў мінскім клубе «Грай» партал Tuzin.fm справіць 13-годдзе і ўручыць прэмію «Героі
году» за 2016-ты.
Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях – «Адкрыццё» і «Героі». На званне «Адкрыццё году» сёлета
прэтэндуе дзевяць намінантаў – гэта гурты Ferris Wheel, Intelligency,The Superbullz, Barrokka,
SnopSnou, Sakramant, спевакі Рэй, Ільля Фаляжынскі ды бітмэйкер Tony Fadd. «Пры выбары
намінантаў мы ўлічвалі як актуальнасць ды арыгінальнасць творчасці, так і актыўнасць
выканаўцы, якая выяўляецца ў студыйных рэлізах, актыўнасці ў сацсетках, прарыўных
канцэртах на Радзіме ды за мяжой», – тлумачыць кіраўнік партала Tuzin.fm Сяргей Будкін. У
намінацыі «Героі году» cёлета восем прэтэндэнтаў. Гэта Irdorath, Brutto, «Стары Ольса», Re1ikt,
Cяргей Доўгушаў і Vuraj, Лявон Вольскі, Shuma, Dzieciuki.
Пераможцы будуць названыя на 13-годдзі парталу Tuzin.fm, якое пройдзе ў клубе «Грай» 12
снежня. На канцэрце ў гэты дзень сыграюць некаторыя з намінантаў – Intelligency, SnopSnou, Vuraj.
Арганізатары папярэджваюць, што ў гэты вечар магчымыя сюрпрызы.
Трэк-ліст намінантаў на «Адкрыццё году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-
adkryccio-2016
Трэк-ліст намінантаў на «Герояў году» – https://soundcloud.com/tuzinhitou/sets/heroes-2016
12.12.2016. 19:00. Кафэ-клуб «Грай» (вул.Інтэрнацыянальная, 33). Прэмія «Героі году-2016». Пры ўдзеле Intelligency, SnopSnou, Vuraj. Уваход — 12 руб. (папярэдне), 15 руб. (у дзень).