Музычную суполку чакае afterparty разам з дыджэямі беларускай радыёстанцыі Radio Plato, якой хоць і споўніўся толькі год, але ўжо ўдалося захапіць увагу шматлікіх слухачоў сваім арыгінальным гучаннем. Дагэтуль яно складалася з «класічнай нятленкі і аўтэнтычнай world music, актуальнага індзі, рытмічных эдзітаў і густоўных беларускіх рэлізаў», а цяпер мы пачуем яго адаптацыю ў стылістычна разнастайнай прасторы джаза.