Тэатральная зала Культурнага цэнтра
Касцёла cв. Сымона і св. Алены
…Паглядзі, каток, прашу:
Я ж не ўломак нейкі.
Увесь палетак дакашу
Для Надзейкі-Жнейкі!..
А.В. Вольскі
Рэжысура, сцэнічная версія
і выкананне –Вячаслаў Шакалідо
Сцэнаграфія і лялькі –Людміла Скітовіч
Музыка –Алег Залётнеў
Я –Марцін, Марцінка,
Круглы сірацінка.
Мне каточак –
Як браточак,
Самы блізкі,
Самы родны.
Без каточка,
Без браточка
Быў бы я зусім галодны…
Але ж дзе гэта мой кот Максім? Як пайшоў з вечара, так і няма. Няўжо не здабыў нічога? Гэтак жа з голаду памерці можна!
А.В. Вольскі
Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перэпетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката просты хлопец пераўтварыўся ў Графа Глінскага – Папялінскага.
А ці зрабіўся Марцін ад гэтага больш значным і шчаслівым? Мы даведаемся аб гэтым, паглядзеўшы гэты спектакль.
Вячаслаў Шакалідо
Для дзяцей 7 – 12 гадоў
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by