МІХАЛАВА ЗЯМЛЯ
Паводле хрэстаматыйнай паэмы 12+
Якуб Колас
Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір САВІЦКІ
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса РУЛЁВА
Паэма стваралася з 1911 па 1923 гады, зрабілася праўдзівай энцыклапедыяй тагачаснага народнага жыцця і сталася існай класікай нацыянальнай літаратуры.
… Міхал, адметны герой «Новай зямлі», служыў лесніком і марыў прыдбаць уласны зямельны надзел. Ягоную мару падзяляў брат Антось. Абодва прыклалі шмат намаганняў, каб яе спраўдзіць: шукалі і даведваліся, вырашалі і ацэньвалі, дамаўляліся і таргаваліся. Нарэшце дзядзька Антось рушыў да Вільні – у зямельны банк па крэдыт.
Зямельная справа ставала вартай цэлага жыцця і здавалася, ужо ніхто не ў стане быў перашкодзіць супольным намаганням братоў…
Працягласць: 60 хвілін