Мудрамер
сатырычная камедыя
16+
Аўтар: Мікалай Матукоўскі
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямен Давыдзенка
Працягласць: 2 г. 20 хв. з антрактам
Распавядаюць, што вялікаму Альберту Энштэйну настаўнікі ставілі ў
дзяцінстве двойкі і тройкі па фізіцы. Вызначыць нормы геніяльнасці,
таленавітасці або разумовай абмежаванасці бывае не пад сілу нават
дасведчанаму псіхолагу. А вынаходнік-самавучка Мурашка
прыдумляе апарат, які вызначае ступень чалавечай мудрасці. У
спробах запусціць мудрамер у серыйную вытворчасць вынаходца
звяртаецца ў канчатковую інстанцыю – Міністэрства ўзгаднення. З
гэтага ўсё і пачынаецца…
Цікава, ці атрымае ён дазвол на вытворчасць? Ці аддзячаць людзі за
гэтакі падарунак?
Калі жадаеце даведацца праўды, то – калі ласка! – чакаем у РТБД на
спектаклі “Мудрамер”!
Ролі выконваюць:
Вяршыла – Андрэй Дабравольскі
Папсуева – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч, Алена
Баярава
Міралюбаў – Максім Шышко, Ілья Ясінскі
Нюра – Анастасія Баброва, Марыя Пятровіч
Мурашка – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Залівака – Ўладзіслаў Ноздрын, Максім Паніматчанка
Загуменная – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by