СІНДРОМ МЕДЭІ
Аўтар: Юлія Чарняўская
Жанр: Трагедыя
Рэжысёр: Кацярына Аверкава
Мастак: Алена Ігруша
Кампазітар: Кацярына Аверкава
Харэограф: Яўген Карняг
Прэм’ера: 2 сакавіка 2017
Працягласць: 2 г. 40 хв. з антрактам
Усё, што мела я, злілося ў адным,
І гэта быў мой муж…
Эўрыпід «Медэя»
Сюжэт Эўрыпіда актуальны і па сённяшні дзень. Змяняюцца толькі дэкарацыі жыцця і формы рэакцый.
Як чалавек жыве і будуе сваё жыццё ў межах жыцця іншага чалавека? Што ён адчувае пасля здрады ці страты? Што стаіць за яго ўчынкамі?
Сёння мы не паглыбляемся ў сутнасць псіхалагічнага выбуху: дастаткова, што ён адбыўся. Мы лёгка выносім свае вердыкты ў каментарыях у сусветнай павуціне, каб праз пару дзён забыцца на гэта і пераключыцца на чарговую гісторыю.
Павярхоўны позірк на этыкетку, паскораныя меркаванні і нежаданне зразумець іншага – трагедыя не толькі адной Медэі.
Ролі выконваюць:
Марына – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Ян – Максім Паніматчанка
Эдзік – Аляксандр Марчанка
Галя – Гражына Быкава
Маці – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Сусед – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў
Сяброўка – Марыя Пятровіч
Хор, фрэнды з фэйсбука – Максім Брагінец, Марына Здаранкова, Арцём Курэнь, Ганна Семяняка, Сяргей Шымко
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by