ТРЫ ЖЫЗЭЛІ
Аўтар: Андрэй Курэйчык
Жанр: Драма
Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Меранкоў
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Прэм’ера: 12 студзеня 2013
Працягласць: 2 г. 40 хв. з антрактам
Простая і адначасова складаная гісторыя рэальнага жыцця францужанкі Жызэль Купэс, прыгожай і моцнай жанчыны.
Жызэль нарадзілася і вырасла ў Парыжы, але па волі лёсу большую частку свайго жыцця правяла ў беларускай вёсцы Карзуны.
Аб чым марыць маладая Жызэль, захопленая балетам, што адчувае дарослая Жызэль Купэс, адарваная ад Радзімы, аб чым шкадуе (і ці шкадуе?) сталая Жызэлька ў атачэнні сваіх вясковых суседзяў?..
У пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні.
Ролі выконваюць:
Жызэль асенняя – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Жызэль летняя – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Жызэль вясенняя – Вераніка Буслаева, Гражына Быкава
Луі – Канстанцін Воранаў, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў
Жаклін – Ганна Анісенка
Анна – Наталля Халадовіч
Франсуа – Ілля Ясінскі
Іван Ільіч – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко
Ніна – Алена Баярава, Марыя Пятровіч
Сяргей – Дзяніс Паршын, Максім Брагінец
Віктуар дзяўчынка – Яраслава Халадовіч, Марыя Халадовіч
Віктуар дарослая – Алена Баярава, Марыя Пятровіч
Колька – Дзмітрый Давідовіч, Максім Паніматчанка
Ханаў – Андрэй Дабравольскі
Інга – Анастасія Баброва, Марына Здаранкова
Камандзір – Дзмітрый Цяслоўскі, Максім Шышко
Прома спектакля:
https://www.youtube.com/watch?v=EyVf6GVPrVQ&index=7&list=PLuylXDO5naAix8MbTl8tfTskELRFY0K0F
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by