Вар’ятка 18+
Трагіфарс у 2-х дзеях
“Новы спектакль РТБД "Вар'ятка" – гэта калі вельмі смешна, а потым "прыбівае" і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі "ненармальным" ў нейкі момант можа аказацца кожны з нас”.
Рэжысёр Т.Траяновіч
Адным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, "чыстая дробязь". Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усё навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?
Аўтар:
Надзея Птушкіна
Жанр:
Трагіфарс у дзвюх частках
Рэжысёр:
Таццяна Траяновіч
Пераклад:
Юрый Траяновіч
Сцэнаграфія:
Валянціна Праўдзіна
Мастак па святле:
Віктар Салавей
Харэограф:
Валерый Султанаў
Прэм’ера:
27 верасня 2019
Працягласць:
1г. 40 хв. з антрактам
У ролях:
Яна – Наталля Халадовіч
Ён – Арцём Курэнь, Максім Шышко
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by