Пры ўдзеле Школы Традыцыйнага Мастацтва Вікторыі Міхна
Навагодняя казка для дзяцей і дарослых "Як літара Ў Каляды ратавала"
Што можа здарыцца са звычайнымі беларускімі дзецьмі ў Навагоднюю Ноч, калі яны зблытаюць Дзеда Мароза з Зюзей, Снягурку з Лёлей, і не пазнаюць Жыжаля і Мару?????
Духі беларускага сусвету спыняюць час…і сонца не можа ўзысці, а значыць Новы Год і Каляды ніколі не прыйдуць!!!....
Але Яська і Янінка могуць выправіць сітуацыю – калі экстэрнам вывучаць беларускую міфалогію, асабліва калядную. Патрэбна адказаць на шмат пытанняў, прайсці выпрабаванні, і сабраць чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ”. Асабліва цяжка знайсці апошнюю – “У нескладовае”.
А вышэйзгаданыя Зюзя, Ляля, Жыжаль, Мара ды іншыя духі беларускага космасу дзецям дапамогуць – і чароўныя літары ў слове “НАДЫШОЎ” будуць сабраныя.
І казка вернецца!!!!!
Лібрэта і музыку напісаў Раман Арлоў, які быў заўважаны як сцэнарыст шоу “Чароўны сон ў Зімовую Ноч” (БелДзяржЦырк, 2014, рэжысёр Вітаўтас Грыгалюнас), а таксама выступіў аўтарам мюзікла “Чарадзей”, двойчы заяўленага ў БелДзяржФілармоніі.
У якасці аркестра ў дзіцячым спектаклі выступіць акустычны склад праекта “У нескладовае”. Сцэнаграфіяй і дэкарацыямі зоймецца добра вядомы ў тэатральных і кіна- колах Павел Шаппо.
Хто сыграе галоўныя ролі – пакуль трымаецца ў сакрэце, але агранізатары і прадусары гэтай дзіцячай пастаноўкі абяцаюць, што будуць сюрпрызы.
Усім дзецям салодкія, а дарослым музычныя падарункі!
Удобно, быстро, технологично. Купить билеты на сайте smsbilet.by